Ручнік
читать дальше
Ручнік цесна звязаны з жыццём чалавека з моманту яго нараджэння і да моманту яго рытуальнай "пераправы" ў мір продкаў. Акрамя таго, ён суправаджаў чалавека ў паўсядзённых дзеяннях з самай раніцы і да позняга вечара. Усходнія славяне раздзялялі гэты цудоўны твор чалавечых рук на 4 тыпы, кожны з якіх меў сваю сферу выкарыстання. Самым простым па вырабе лічыўся ручнік-"уціральнік", якім у паўсядзённым жыцці выціралі рукі і твар. Як правіла, ён не меў арнаментальнага ўпрыгожання.
Насупраць, самым высокім статутам надзяляўся ручнік-"набожнік", якім упрыгожвалі чырвоны кут хаты, накрываючы абразы з выявай Багародзіцы, Іісуса Хрыста ці найбольш шануемых святых, напрыклад, Мікалая-Цудатворца.
Яшчэ адным відам ручнікоў была "намітка" – своеасаблівы галаўны ўбор беларускіх жанчын.
Вялікая колькасць ручнікоў выкарыстоўвалі ў цэлым радзе святаў, асабліва сямейна-родавай накіраванасці – пры нараджэнні дзіця, на вяселлі і ў час пахавання. Пералічым толькі некаторыя сітуацыі, ядром якіх быў ручнік:
• З'явіцца немаўлятку на свет дапамагала бабка-павітуха. Як толькі яна ўваходзіла ў хату (часцей за ўсё жанчына нараджала ў бані), яна вешала каля ўваходу ці ў галавах парадзіхі ручнік, у арнаменце якога былі выявы Маці-радзіцельніцы, берагіні ці парадзіхі і дзіця.
• Адразу пасля нараджэння бабка-павітуха амывалі немаўлятка, спавівала яго ў тонкі ручнік і клала на стол. Сімволіка абрадавага дзеяння даволі празрыстая: у сям'і з'явіўся яшчэ адзін "рот", і яго тут жа "прывязвалі" да таго сакральнага месца, за якім па некалькі разоў за дзень збіралася ўся сям'я.
• Менавіта таму, перад тым як блаславіць дачку на шлюб, бацька тройчы абводзіў яе вакол стала (рытуальнае развітанне з сям'ёй), апаясаўшы спецыяльным ручніком.
• Ручнікамі перавязвалі пары хросных бацькоў жаніха і нявесты, якія выконвалі пачэсныя абавязкі сватоў. З хлебам-соллю, якая была на ручніке, праводзілі і сустракалі маладых на парозе хаты.
• Ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме ў час вянчання, надзяляўся самым высокім абрадавым статутам. Яго захоўвалі ўсё жыццё, як залог шчаслівага сямейнага жыцця.
• Даволі цікавы абрад, які праводзяць у некаторых рэгіёнах Беларусі і сёння. Пасля таго, як падзялілі каравай, маці маладога расцілала ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме.
Выключным статутам сярод народных знахароў карыстаецца ручнік, на якім апускалі ў магілу труну з памерлым. Ёсць многа пацвярджэнняў таму, як з іх дапамогай лечацца найцяжэйшыя псіхічныя захворванні дзяцей і дарослых (асабліва эпілепсія).
• Маці жаніха расцілала ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме, на стале перад маладымі і пачынала незвычайнае дзеянне. Яна брала талеркі, сподкі, лыжкі, вянчальныя свечкі маладых і частку вясельнага каравая. Усе гэтыя прадметы завязвала чырвонай ніткай і папарна складала на ручнік. Затым звязвала – заварочвала і сам ручнік. Усе ўдзельнікі абраду свята верылі ў тое, што гэты ручнік назаўсёды "звяжа" гэтую пару. Развязаць ручнік можна было толькі ў двух выпадках: калі доўгі час ў сямейнай пары не было дзяцей ці калі паміралі муж ці жонка.
• У якасці эфектыўнага абярэга выкарстоўвалі ручнік, на якім праводзілі асвячэнне велікоднай ежы.
• Калі дзяўчына доўгі час чакала сватоў, то магла сама пасадзейнічаць замужжу. Для гэтага трэба было памыцца на досветку ў Чысты чацвер, выцерціся новым ручніком, а на Вялікдзень аддаць гэты ручнік тым, хто просіць міласціну разам з пафарбаванымі яйкамі і кулічом.
• Калі дзіця станавілася непаслухмяным, каб выправіць сітуацыю патрэбна было запрасіць на Вялікдзень за адзін стол сватоў, што сваталі бацькоў, і кумоў, што хрысцілі дзіця. Перад тым, як запрасіць іх за стол, ім прапанавалі вымыць рукі і выцерці новым ручніком. Затым трэба было зрабіць так, каб тым жа ручніком выцерлася і дзіця. Затым гэты ручнік хавалі і тры гады не сціралі.
Кожны з абрадавых ручнікоў меў свой арнамент. На жаль, вучоныя-этнографы і мастацтваведы толькі пачалі працу па расшыфроўцы гэтых "тэкстаў". Аднак ўжо сёння з'яўляецца відавочным той факт, што ручнік быў духоўным увасабленнем Нябеснага Млечнага шляху, па якому на працягу года рухалася Сонейка. Цікава тое, што яшчэ і сёння жыве традыцыя саматканыя ручнікі, ручнікі, якія будуць удзельнічаць ці ўдзельнічалі ў абрадах пасля сціркі заварочваць у "трубы", "кацёлкі", нагадваючы знаходку археолагаў – старажытныя егіпецкія пісьмёны.
Адной з важных характарыстык ручніка быў яго колер. Як правіла, ручнік меў два складаючых колеры – чырвоны і белы, прычым узоры чырвоных палёў ручніка былі сіметрычныя ў адносінах адзін да аднаго. У традыцыйнай культуры славян белы колер сімвалізаваў "пераход" з аднаго стану ў другі. Чырвоны – наадварот, адпавядаў стабільнасці, спакою. Ручнік з перавагай чырвонага колеру даволі часта выкарыстоўвалі знахары для лячэння "рожы".
Любы з абрадавых ручнікоў перадваўся ад бабулі да ўнучкі. Умудроная вопытам бабуля перадавала зашыфраваныя ў геаметрычных фігурах веды аб сваім генеалагічным дрэве і яго ўбудаванасці ў свет старажытных традыцый. Ткалі ручнік звычайна ў пост. Ці перад тым як закласці аснову для будучага "шляху жыцця" жанчына абавязкова 3 дні пасцілася. Нашы продкі мелі строгае патрабаванне – цела і душа павінны ачысціцца ад грахоў, напоўніцца святлом і дабрынёй, паводзіны стаць стрыманымі і пачцівымі, спакойным і ўраўнаважаным. Лічылася, што рукі за гэты час напаўняюцца энергетыкай Сусвету.
Па розных этнаграфічных крыніцах дзяўчына пачынала рыхтавацца да замужжа з дванаццацігадовага ўзросту і павінна была сваімі рукамі выткаць ад 25 да 40 ручнікоў, якія потым шырока выкарыстоўваліся ў многіх рытуальных сітуацыях. На вяселлі гэтымі ручнікамі апаясвалі сватоў, на іх станавіліся маладыя пры вянчанні. Пры нараджэнні дзіця ручніком прымалі першынца. На пахаванні на ручніку ў магілу апускалі.
Аксана Катовіч
Янка Крук