Never let the fear of striking out keep you from playing the game.
Вокны маўклівых і высокіх дамоў

Глядзяць у вечар надышоўшы вясны.

А ў небе ззяюць тысячы зор,

Якую сотню гадоў ужо свецяць,

Вартуючы нашыя сны.

Назіраючы, сочаць за нашай зямлёй,

Глядзяць з увагай на нас з табой.



Скажыце мне, зоры,

Ці вы бачылі мой край

У старажытныя былыя часы

Князя старога,

Што свайму сыну казаў:

“Ты Радзіму не забывай і помні –

За яе лёс адказваеш ты”.

Шмат вырасла дрэваў за гэты час.

Цяпер за Радзіму адказвае кожны з нас.



Мы не ідзем у новы дзень на сонца свет,

Спяшаемся схавацца ў едкі дым ад цыгарэт,

Запіць сумленне кубкам чорнага віна.

Атлантыда кліча нас,

А нас няма.



Мы не ідзем у новы дзень на сонца свет,

Спяшаемся схавацца ў едкі дым ад цыгарэт,

Запіць сумленне кубкам чорнага віна.

Атлантыда кліча нас,

Чакае нас,

А нас няма.




>>перевод<<



>>скачать<<